«Мы ў адказе за тых, каго падключылі!»
Реклама

З КУП "Вектар" вы лёгка запусціце якасную рэкламу на радыё і тэлебачанні

Рэклама  з'яўляецца адной з найважнейшых складовых частак маркетынгавай дзейнасці, асаблівым метадам распаўсюджвання інфармацыі, якая выкарыстоўваецца ў мэтах выхаду на патэнцыйных спажыўцоў, а таксама дзелавых партнёраў, што ва ўмовах рынку і канкурэнцыі вельмі актуальна.

Рэклама на тэлеканале "Звязда":

«Звязда» - ваенна-патрыятычны тэлеканал. Напаўняе канал мастацкі кінапаказ, дакументальнае кіно, праграмы і перадачы ваеннай тэматыкі, навукова-папулярныя, публіцыстычныя і дзіцячыя праграмы.
У эфіры — класіка савецкага ваеннага кіно, фільмы і серыялы, дакументальныя праграмы аб Вялікай Айчыннай вайне, кадры хронікі і архіўныя матэрыялы – усё тое, што красамоўна і яскрава адлюстроўвае падзеі ваенных гадоў. У праграме трансляцый таксама навіны і іншыя праекты ўласнай вытворчасці тэлепраграмы "Вектар ТБ".
Унікальны кантэнт, штодзённае 18-гадзіннае вяшчанне.

Рэклама на радыё "Вектар FM" (Цэнтр FM — Наваполацк):

Радыё ўсюдыіснае. Яго слухаюць не адцягваючыся ад асноўнага занятку аўтааматары, хатнія гаспадыні, наведвальнікі гандлёвых цэнтраў, людзі, якія карыстаюцца грамадскім транспартам і г.д. Такая вялізная аўдыторыя робіць радыё эфектыўнай і папулярнай пляцоўкай для прасоўвання розных тавараў і паслуг. Ахоп вяшчання радыёстанцыі "Вектар FM" складае Наваполацк, Полацк і Полацкі раён.